Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея спрабуе падарваць рэпутацыю Крыму як курорту — Яцанюк


Арсень Яцанюк

Арсень Яцанюк

Кіраўнік ураду Украіны Арсень Яцанюк зноў заклікаў Расею спыніць перамяшчэньні войскаў на Крымскім паўвостраве. Яцанюк падкрэсьліў, што Украіна ня будзе адказваць сілай на «правакацыі» з боку Расеі.

Выступаючы сёньня на пасяджэньні кабінэту міністраў Украіны, якое трансьлявалася па тэлебачаньні, Яцанюк сказаў , што «неадэкватная прысутнасьць расейскіх войскаў на ўкраінскай тэрыторыі зьяўляецца правакацыяй, а спробы Расеі прымусіць Украіну ўжыць сілу — праваліліся.

«Гэта празьмерная і неадэкватная прысутнасьць расейскіх вайскоўцаў на тэрыторыі Крыму зьяўляецца прамым ударам па Крымчанах, падрывае рэпутацыю Крыму як аднаго з найлепшых курортаў... Адной з частак гэтага пляну зьяўляецца тое, каб падарваць курортны сэзон у Крыме, каб туды ніхто не паехаў ні з Расеі, ні з Эўропы, ні зь Беларусі. Мы ўсьведамляем, што пасьля Сочы, якое абышлося Расеі ў 48 мільярдаў даляраў, гатэлі і курорты будуць пустыя. Такім чынам, ажыцьцяўляецца спроба пазбавіць крымчан працы, зарплаты, курортнікаў... падарваць эканамічныя асновы Крыму і такім чынам перавесьці курортныя патокі ў Сочы пасьля Алімпіяды», — адзначыў Яцанюк.

Старшыня украінскай партыі УДАР Віталь Клічко заклікаў Расею будаваць адносіны з Украінай «на аснове ўзаемнай павагі, а не з пазыцыі сілы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG