Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба загінулых удзельнікаў Эўрамайдану вырасла да 94


Ва Ўкраіне на працягу масавых акцыяў пратэсту загінулі 94 чалавекі. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

«З 18 лютага 2014 г. памерлі (загінулі) 83 чалавекі, агулам з пачатку масавых акцый у Кіеве, з 30 лістапада 2013 году, памерла (загінула) 88 чалавек. У рэгіёнах краіны сярод удзельнікаў акцый грамадзянскага супрацьстаяньня зафіксавана 6 сьмяротных выпадкаў: 2 — у Крыме, 2 — у Хмяльніцкай вобласьці, 2 — у Чаркаскай вобласьці», — гаворыцца ў паведамленьні.

З 18 лютага зь месца абвастрэньня сутыкненьняў у цэнтры Кіева ў брыгадаў экстранай мэдычнай дапамогі і ўстановаў аховы здароўя па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 900 пацярпелых, 606 зь іх шпіталізаваныя.

Паводле апэратыўнай інфармацыі, на працягу 28 лютага па мэдычную дапамогу зьвярнулася 24 чалавекі, 18 зь іх шпіталізаваня.

На лекаваньне ва ўстановах аховы здароўя Кіева па стане на 18.00 28 лютага знаходзяцца 242 чалавекі, у цэлым па Ўкраіне шпіталізаваныя 472 чалавекі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
XS
SM
MD
LG