Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль гатовы дапамагчы «забясьпечыць мір» у Крыме


Віктар Януковіч і Уладзімір Пуцін, 17 сьнежня 2013
Віктар Януковіч і Уладзімір Пуцін, 17 сьнежня 2013
Расея адрэагавала на зварот губэрнатара Крыму да прэзыдэнта Уладзіміра Пуціна з просьбай садзейнічаць у «забесьпячэньні міру і спакою». Пра гэта са спасылкай на ананімную крыніцу ў адміністрацыі прэзыдэнта Расіі паведамілі «Інтэрфакс», ІТАР — ТАСС, РІА «Навіны».

Пры гэтым не ўдакладняецца, аб якім менавіта садзейнічаньні можа ісьці гаворка.

Раней сёньня кіраўнік выканаўчай улады Крыму Сяргей Аксёнаў зьвярнуўся да прэзыдэнта Расеі Уладзіміра Пуціна з просьбай аб аказаньні садзейнічаньня ў забесьпячэньні міру і спакою. Апублікаваныя напярэдадні з Кіева распараджэньні ўраду аб звальненьні кіраўнікоў МУС у Крыме Аксёнаў назваў незаконнымі. Ён заявіў, што з гэтага часу ўсе сілавыя структуры Крымв падпарадкоўваюцца асабіста яму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG