Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама выказаўся пра Крым: «Расеі дорага абыдзецца вайсковае ўмяшаньне»


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў з тэрміновым зваротам адносна падзеяў ва Ўкраіне.

У сваёй заяве амэрыканскі прэзыдэнт папярэдзіў Расею аб недапушчальнасьці парушэньня сувэрэнітэту Ўкраіны і што ёй «дорага абыдзецца любое ваеннае ўмяшаньне ва Ўкраіну». Паводле Абамы, ЗША выступаюць у падтрымку сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласьці Ўкраіны і яе дэмакратычнай будучыні.



Прэзыдэнт ЗША Барак Абама лічыць, што вырашэньне сітуацыі вакол Крыму магчыма пры ўмове неадкладнага міжнароднага пасярэдніцтва.

Абама паўтарыў словы пра «глыбокую занепакоенасьць» разьвіцьцём сытуацыі ва Ўкраіне пасьля таго, як яе народ ўзяў адказнасьць за сваю будучыню ў свае ўласныя рукі.

У кароткай заяве Абама таксама сказаў, што амэрыканцы «высока цэняць стрыманасьць украінскага ўраду» ў складанай сытуацыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG