Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Чэхіі на хакейным матчы забаранілі бел-чырвона-белы сьцяг і зьбілі Аляксея Шыдлоўскага


Гэта адбылося ў пятніцу на матчы КХЛ паміж камандамі «Леў» (Прага) і «Дынама» (Менск).

На трыбунах каля трыццаці заўзятараў зь Беларусі зьявіліся зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і расьцяжкай «Крывія». Аднак ахова прымусіла заўзятараў схаваць сымболіку як «неафіцыйную», бо гэтага нібыта патрабавалі арганізатары матчу - прадстаўнікі Кантынэнтальнай Хакейнай Лігі.

Пазьней ахова падыйшла да палітуцекача Аляксея Шыдлоўскага, які сядзеў па-за сэктарам заўзятараў, абвязаўшыся сьцягам. Ахоўнікі запатрабавалі схаваць сьцяг, спаслаўшыся на просьбу афіцыйнага прадстаўніка “Газпраму” і афіцыйнага беларускага чыноўніка. Пасьля таго, як Шыдлоўскі адмовіўся гэта зрабіць, ахова зьбіла яго і сьцяг забрала.

Падрабязнасьці здарэньня - заўтра ў дзённым эфіры і на сайце svaboda.org.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG