Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 2 сакавіка: Дзень памяці Канстанціна Астроскага


Бітва пад Воршай 1514 году

Бітва пад Воршай 1514 году

Гэты дзень у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, у клюбе «Графіці» – гурт «Разьбітае Сэрца Пацана».

Горадня. Літаратурная вечарына «Вялікдзень зь беларускай паэзіяй».

У Лёс-Анджэлесе, ЗША – цырымонія ўганараваньня кінематаграфічнай прэміяй «Оскар».

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1923 – выйшаў першы нумар часопісу Time.

1992 – Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Польшчай.

1994 – Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прагаласаваў за прэзыдэнцкую форму кіраваньня краінай. Парлямэнцкая апазыцыя БНФ байкатавала галасаваньне, заявіўшы, што ўвядзеньне прэзыдэнцтва прывядзе да дыктатуры.

У гэты дзень нарадзіліся:

1562 – Крыштаф Мікалай Дарагастайскі, дзяржаўны дзяяч Вялікага княства Літоўскага, заснавальнік друкарні ў мястэчку Ашмяна Мураваная.

1824 – Бедржых Сметана, чэскі кампазытар, заснавальнік чэскай нацыянальнай кампазытарскай школы.

1859 – Шалом-Алейхем, габрэйскі пісьменьнік.

1896 – Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі духоўнік, грамадзка-культурны дзяяч, выдавец, публіцыст.

1918 – Алесь Бачыла, беларускі паэт.

1926 – Валеры Жыскар Д'Эстэн, прэзыдэнт Францыі.

1931 – Міхаіл Гарбачоў, генэральны сакратар ЦК КПСС, прэзыдэнт СССР, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру.

У гэты дзень памерлі:

1608 – Канстанцін Астроскі (малодшы), гетман войска ВКЛ. Праславіўся перамогай над амаль утрая большым маскоўскім войскам на рацэ Крапіўне пад Воршай 8 верасьня 1514 году. Бітва пад Воршай увайшла ў эўрапейскія хрэстаматыі ваеннай гісторыі як узор удалае тактыкі змаганьня з нашмат большымі сіламі ворага, як прыклад вырашальнага ўплыву таленту і майстэрства вайсковага начальніка на вынік баталіі.

1939 – Оскар Мілаш, францускі паэт беларускага паходжаньня, дзядзька і настаўнік ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры 1980 году Чэслава Мілаша.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Ня можа ж так быць, каб мы згубілі беларускую мову! Што б там начальства не вырабляла...»

Міхаіл Гарбачоў у інтэрвію Радыё Свабода, 2003 год

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG