Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ:

Менск. Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» і Цэнтральная дзіцячая бібліятэка імя Астроўскага запрашаюць дзяцей і бацькоў на сьвята «Чытанкі для маленькіх». Вядоўца прэзэнтацыі Аксана Спрынчан. Пачатак аб 11:00.

Беласток. Дзяцей ва ўзросьце 5-7 гадоў разам з бацькамі запрашаюць у майстар-клясы «Беларускія мастацкія сустрэчы», якія пройдуць у пачатковай школе №4 (вул. Чэнстахоўская, 6а) з 10.00 да 12.00. Удзельнічаюць Міраслаў Здрайкоўскі, Ганна Васькоўская, Ганна Фёнік і Аліна Ваўранюк.

Менск. У Палацы спорту адкрываецца 44-ы Міжнародны турнір катэгорыі Гран-пры ў вольнай барацьбе на прызы трохразовага Алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзьведзя. Удзельнічаюць прадстаўнікі 15 краін.

Менск. На лыжаролернай трасе ў мікрараёне Вясьнянка пройдзе зімовае спартыўнае сьвята «Менская лыжня-2014». Удзел у гэтым спаборніцтве традыцыйна бяруць Аляксандар Лукашэнка і іншыя чыноўнікі рознага ўзроўню. Пачатак у 10.45.

Менск. У малой залі Музэя сучаснага выяўленчага мастацтва адбудзецца майстар-кляс у трафарэце да выставачнага праекту «Стрыт-АРТ» (Польшча) пры ўдзеле аўтара выставы Віктара Кшыштапорскага і беларускіх вулічных мастакоў. Пачатак у 16.00.

Вільня. Заканчэньне візыту ў Літву міністра замежных справаў Беларусі Ўладзімера Макея.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1810 – нарадзіўся Фрыдэрык Шапэн, польскі кампазытар і піяніст.

1815 – Напалеон вярнуўся ў Францыю з выгнаньня на востраве Эльба.

1881 – беларус Ігнат Грынявіцкі бомбай забіў расейскага цара Аляксандра ІІ. Грынявіцкі таксама загінуў у той дзень, сьмяротна паранены выбухам бомбы.

1896 – Антуанам Анры Бэкерэлем была адкрытая зьява радыяактыўнасьці.

1918 – выйшаў у сьвет першы нумар газэты «Дзяньніца» – першай савецкай газэты на беларускай мове.

1922 – у савецкай рэпрэсіўнай сыстэме, што дзейнічала тады ў Беларусі, адбыліся знакавыя перамены. Замест скасаванай надзвычайнай камісіі – ЧК БССР – была створаная дзяржаўная палітычная ўправа – ГПУ БССР. У 1934 годзе ГПУ перадасьць эстафэту тэрору наступнай установе – НКВД БССР.

1933 – ад сухотаў у ссылцы ў Кіраўскай вобласьці, Расея, памёр Уладзімер Жылка, беларускі паэт.

1936 – нарадзілася Лідзія Савік, беларускі літаратуразнавец, крытык.

1948 – нарадзіўся Анатоль Сідарэвіч, беларускі гісторык, літаратурны крытык.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Зацьвілі твае вочы між тлуму,
І, здаецца, твой стан мільгануў,
Перарваліся ніткаю думы,
Даўны смутак ціхутка крануў.

Быццам ветрык, збудзіліся згадкі,
Ў жыце ветрык драмаўшы між хваль;
Закружыліся лёгка, без звадкі.
І памкнулі ў блакітную даль...

...Як вясеньняе раньне бяз суму,
Далікатны настрой агарнуў…
А ўсяго: твае вочы між тлуму
І твой стан, мне здалось, мільгануў.

Уладзімер Жылка, зь верша «Зацьвілі твае вочы між тлуму...»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG