Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожны ахвотны можа стаць назіральнікам на выбарах


Праект «Назіраньне за выбарамі: тэорыя і практыка» пачынае набор назіральнікаў за выбарамі дэпутатаў ў мясцовыя Саветы Рэспублікі Беларусь, якія адбудуцца 23 сакавіка 2014 года.

Назіральнікам прапануюць пабачыць на ўласныя вочы, як праходзяць розныя
этапы выбарчага працэсу.

Мэта праекту — даць магчымасць як мага большай колькасьці звычайных грамадзян знутры зірнуць на дзень галасаваньня і зразумець, як павінны выглядаць выбары. Паводле арганізатараў, досьвед бліжэйшых суседзкіх краінаў, Расеі і Украіны, грамадзянскае назіраньне можа стаць простай, але эфэктыўнай і найцікавейшай формай удзелу звычайных людзей у кантролі за прыняцьцем істотных рашэньняў як на мясцовым узроўні, так і ў межах усёй краіны.

Інфармацыйны кардынатар праекту Ганна Аземша распавяла Радыё Свабода, што на гэтыя выбары заахвочваюцца назіральнікі, каб пабачыць на ўласныя вочы, як рэгіструюцца кандыдаты, як лічацца галасы:

«Бо выбары фінансуюцца зь бюджэту, і людзі могуць пабачыць, куды ідуць гэтыя грошы. Вядома, многае будзе залежыць, ці назіральнікаў увогуле дапусьцяць да ўчасткаў, але па сутнасьці, назіральнік мае права назіраць за ўсімі этапамі. Як лічаць галасы — гэта самае цікавае».

Апошні тэрмін для запісу ў назіральнікі 7 сакавіка. Запоўніць анкету прапануецца на афіцыйным сайце праекту
XS
SM
MD
LG