Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У беларускім МЗС пакуль не камэнтуюць справаздачу Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША наконт датрыманьня правоў чалавека ў сьвеце. Беларусь у дакладзе называецца аўтарытарнай дзяржавай, дзе стала парушаюцца правы чалавека.

«У дадзены момант МЗС ня мае намеру камэнтаваць гэтую справаздачу. У тым ліку зыходзячы з таго, што гэта ўнутраны дакумэнт амэрыканскага боку. Справаздача рыхтуецца Дзяржаўным дэпартамэнтам ЗША згодна з даручэньнем амэрыканскага Кангрэсу і накіроўваецца ў Кангрэс. Таму гэта ўнутраныя дакумэнты амэрыканскага боку», — заявіў карэспандэнту Свабоды начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.
XS
SM
MD
LG