Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНФ: Прыклад Крыму вымагае неадкладнага вываду расейскіх войскаў зь Беларусі


Аляксей Янукевіч

Аляксей Янукевіч

Беларускі народны фронт прыняў заяву наконт падзеяў ва Ўкраіне. Яе агучыў старшыня партыі Аляксей Янукевіч:

«Партыя БНФ рашуча асуджае расейскую вайсковую агрэсію ў Крыме супраць украінскай дзяржавы. Партыя БНФ выказвае сваю поўную салідарнасьць з народам Украіны, новым украінскім урадам і крымскімі татарамі ў іх памкненьні захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны.

Партыя БНФ зьвяртаецца да міжнароднай супольнасьці, у тым ліку да ўрадаў ЗША і Вялікай Брытаніі як гарантаў незалежнасьці Ўкраіны, з заклікам неадкладна ўжыць усе магчымыя сродкі дзеля спыненьня вайсковай агрэсіі Расеі супраць Украіны.

Мы таксама зьвяртаемся да беларускага ўраду і беларускага народу неадкладна дамагчыся вываду ўсіх расейскіх вайсковых аб’ектаў з тэрыторыі Беларусі. Таму што зараз на прыкладзе падзеяў у Крыме мы бачым, што расейскія вайскоўцы на тэрыторыі іншай краіны, нават калі гэтая краіна не варожая, могуць быць ужытыя насуперак інтарэсам гэтай краіны дзеля блякаваньня інфраструктуры і іншых гвалтоўных дзеяньняў, скіраваных на рэалізацыю расейскіх імпэрскіх амбіцыяў».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG