Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме — сэзон вайскоўцаў

У ноч на 28 лютага ў аэрапортах Сімфэропаля і Севастопаля зьявіліся дзясяткі ўзброеных людзей. Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў назваў тое, што адбываецца, збройным уварваньнем і акупацыяй.

01:20 1.3.2014

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіў з тэрміновым зваротам адносна падзеяў ва Ўкраіне


Амэрыканскі лідэр папярэдзіў Расею, што ёй «дорага абыдзецца любое ваеннае ўмяшаньне ва Ўкраіну».

У кароткай заяве Абама таксама сказаў, што амэрыканцы «высока цэняць стрыманасьць ўкраінскага ўраду» ў складанай сытуацыі. У кароткай заяве Абама таксама сказаў, што амэрыканцы «высока цэняць стрыманасьць ўкраінскага ўраду» ў складанай сытуацыі.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама лічыць, што вырашэньне сітуацыі вакол Крыму магчыма пры ўмове неадкладнага міжнароднага пасярэдніцтва.

Абама паўтарыў словы пра «глыбокую занепакоенасьць» разьвіцьцём сытуацыі ва Ўкраіне пасьля таго, як яе народ ўзяў адказнасьць за сваю будучыню ў свае ўласныя рукі.
00:51 1.3.2014
Зараз па справе Ўкраіны выступіць Барак Абама
23:10 28.2.2014

Расея пачала ваенную агрэсію ў Крыме — в. а. прэзыдэнта

Пра гэта на брыфінгу ў Вярхоўнай Радзе Украіны заявіў старшыня парлямэнту, выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Украіны Аляксандар Турчынаў.

Ён дадаў, што «пад выглядам вучэньняў Расея ўвяла войскі ў Крым». «Яны імкнуцца браць пад кантроль грамадзянскія аб’екты і камунікацыі», — дадаў старшыня Вярхоўнай Рады.

Чытаць далей
20:28 28.2.2014

Расея ў Крыму рыхтуе выдачу пашпартоў для супрацоўнікаў «Беркута»


«Генэральнаму консульству Расейскай Фэдэрацыі ў Сімфэропалі даручана тэрмінова распачаць усе неабходныя меры для пачатку выдачы расейскіх пашпартоў байцам атраду «Беркут», — гаворыцца ў паведамленьні , апублікаваным на старонцы МЗС Расеі ў Facebook.
19:51 28.2.2014
Расейскія войскі каля ўкраінскай мяжы ў Балклаве
Расейскія войскі каля ўкраінскай мяжы ў Балклаве
19:49 28.2.2014

Украіна абяцае «адэкватныя дзеяньні» у выпадку агрэсіі Расеі ў Крыме


Сакратар Рады Нацыянальнай бясьпекі і абароны Андрэй Парубі заявіў, што ўзброеныя сілы Ўкраіны і памежнікі будуць прадпрымаць «адэкватныя дзеяньні» у выпадку наўпроставай агрэсіі расейскіх войскаў.

«Калі будуць больш актыўныя дзеяньні з боку РФ і яе войскаў, то, вядома, ўкраінская армія і ўкраінскія памежнікі будуць рабіць адэкватныя дзеяньні ў выпадку прамой агрэсіі», — заявіў Парубі.

Парубі паведаміў, што ўкраінскія вайсковыя аб’екты ў Крыму не захопленыя.

Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны заявіла: парушаючы двухбаковыя пагадненьні мяжу Украіны перасеклі 7 вайсковых расейскіх вэрталётаў.
19:33 28.2.2014

Відэа захопу Вярхоўнай Рады Крыму, 27 лютага 2014


19:19 28.2.2014

На Сімферопаль ідуць БТРы, у Крым ляцяць расейскія самалёты


У Крыме з боку Расеі прызямляюцца расійскія самалёты, з усходу на Сімферопаль ідзе калона БТР.

Пра гэта Украінскай праўдзе паведамілі відавочцы.

Як паведамляюць розныя крыніцы, зь Севастопаля ў бок Сімферопаля выйшла калона з 10 расійскіх БТРаў.

У пятніцу павмежная служба адсачыла пералёт з Керчанскага напрамку ва Ўкраіну больш за 10 расейскіх вайсковых верталётаў.

16:44 28.2.2014

МЗС кансультуецца з эўрапейскімі дыпляматамі

Новы кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Дзешчыца правёў перамовы з прадстаўнікамі і кіраўнікамі зьнешнепалітычных ведамстваў краінаў «Вышаградзкай чацьвёркі» (Польшча, Славаччына, Чэхія, Вугоршчына) і амбасадарам Эўразьвязу Янам Тамбінскім.

Кіраўнікі дыпляматыі краінаў Вышаградзкай групы заявілі пра падтрымку тэрытарыяльнага адзінства і сувэрэнітэту Ўкраіны.

Дзешчыца заявіў пра гатоўнасьць Украіны ў самыя сьціслыя тэрміны падпісаць Пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ і завяршыць працэс лібэралізацыі візавага рэжыму для ўкраінскіх грамадзянаў.

Міністар замежных спраў Украіны таксама сустрэўся з кіраўніком дыпляматыі Вялікай Брытаніі Ўільямам Хейгам.

Ва Ўкраіне знаходзіцца кіраўнік МЗС Латвіі Эдгарс Рынкевічс, які заклікаў Расею паважаць сувэрэнітэт Украіны.

На 1 сакавіка плянуецца візыт у Кіеў кіраўніка МЗС Турцыі Ахмета Давутаглу.
16:43 28.2.2014

Украіна ўзмацніла ахову адміністрацыйных будынкаў на поўдні і ўсходзе

Андрэй Парубій, сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны, заявіў: «Спэцслужбы іншай дзяржавы плянавалі пашырыць апэрацыю (захопу адміністрацыйных будынкаў) яшчэ на некалькі рэгіёнаў».
16:42 28.2.2014

У нядзелю на кіеўскім Майдане адбудзецца веча «Ўкраіна і Крым — адзіныя!»


На Майдане Незалежнасьці ў Кіеве ў нядзелю, 2 сакавіка, адбудзецца чарговае народнае веча, прысьвечанае праблеме захаваньня тэрытарыяльнага адзінства Ўкраіны.

Міністар унутраных спраў Украіны Арсен Авакаў заявіў, што апошнія падзеі ў Крыме — гэта збройнае ўварваньне і акупацыя.

Вярхоўная Рада Ўкраіны заклікала склікаць пасяджэньне Рады бясьпекі ААН з-за сытуацыі ў Крыме.
16:00 28.2.2014
15:58 28.2.2014
15:52 28.2.2014

Памежнікі Ўкраіны: Расейскія вайскоўцы спрабавалі заблякаваць Севастопальскі атрад


Ля Севастопальскага атраду марской аховы знаходзяцца вайскоўцы Расеі, паведамілі УНІАН у Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны.

Раніцай 28 лютага адбылася спроба блякаваньня Севастопальскага атраду марской аховы Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны.

Каля 30 узброеных чалавек на чатырох аўтамабілях прыбылі да месца дысьлякацыі Севастопальскага атраду марской аховы, разьмясьціліся перад КПП і атачылі ўсе падыходы.

Пазьней да КПП прыбыў кіраўнік групы расейскіх вайскоўцаў капітан 1 рангу Аляксандар Талмачоў. Ён загадаў, каб ніхто не пакідаў частку. Талмачоў сказаў, што расейскія вайскоўцы выконваюць патрабаваньні пастановы Савету бясьпекі Крыму — не дапусьціць захопу зброі экстрэмістамі.

Пасьля перамоваў з камандзірам атраду, расейскія вайскоўцы адышлі на 25 мэтраў ад КПП і вядуць назіраньне.
14:46 28.2.2014
Месца правядзеньня прэс-канфэрэнцыі экс-прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў Растове-на-Доне – выставачны цэнтар “ВертолЭкспо” – ачэплена паліцыяй. Як перадае УНІАН, узмоцнены меры бясьпекі, плошча перад будынкам абгароджана мэталічнай агароджай. У журналістаў пільна аглядаюць асабістыя рэчы.
14:42 28.2.2014
Генэральная пракуратура Ўкраіны паставіць пытаньне аб экстрадыцыі Віктара Януковіча, калі будзе афіцыйнае пацьверджаньне інфармацыі пра яго знаходжаньне на тэрыторыі Расеі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні Генпракуратуры на яе сайце.
14:18 28.2.2014
МЗС Беларусі: Самае важнае — захаваць тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны

Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што на тэрыторыі краіны няма прыхільнікаў Віктара Януковіча, якія пакінулі Ўкраіну.

«Наколькі мне вядома, прыхільнікаў Януковіча на нашай тэрыторыі няма», — цытуе прэс-служба МЗС Беларусі Ўладзімера Макея па выніках сустрэчы зь міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам у Рызе.Наконт магчымасьці даць паплечнікам Януковіча палітычны прытулак у Беларусі ён сказаў: «Да нас ніхто па палітычны прытулак не зьвяртаўся».

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG