Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч дасьць прэсавую канфэрэнцыю ў Растове-на-Доне


Віктар Януковіч

Віктар Януковіч

28 лютага экс-прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч правядзе ў расейскім горадзе Растоў-на-Доне прэсавую канфэрэнцыю.

Пра месца сустрэчы з журналістамі будзе абвешчана дадаткова, паведамілі ў атачэньні Януковіча.

У чацьвер Януковіч, адхілены ад улады Вярхоўнай радай Украіны, папрасіў улады Расеі забясьпечыць яму асабістую бясьпеку: «На мой адрас і на адрас маіх паплечнікаў гучаць пагрозы пра расправы. Вымушаны прасіць улады РФ забясьпечыць мне асабістую бясьпеку ад дзеяньняў экстрэмістаў».

Януковіч кажа, што ён, як і раней, лічыць сябе законна абраным кіраўніком дзяржавы. Паводле яго слоў, Вярхоўная Рада і ўсе рашэньні, прынятыя ёй у апошнія дні, нелегітымныя.

Крыніцаў Інтэрфакса ва ўладных структурах Расеі кажуць, што просьбу Януковіча ўжо задаволілі. «Гэтая просьба была задаволена на тэрыторыі РФ», — сказаў суразмоўца агенцтва .

Напярэдадні Віктара Януковіча абвесьцілі ў міжнародны вышук. Яго вінавацяць у датычнасьці да масавых забойстваў падчас пратэстаў ва Ўкраіне. Усяго ў Кіеве з 18 лютага загінулі больш за 80 чалавек.
XS
SM
MD
LG