Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Эфір з Ганнай Соўсь ад 20:00. Ці засталіся ў Расеі рычагі, акрамя Крыму?


Ва Ўкраіне новы ўрад. Раскажам пра тых, хто заняў ключавыя пазыцыі.

Парлямэнт Крыму прызначыў рэфэрэндум аб аўтаноміі.

У Расеі не засталося ніякіх іншых рычагоў, акрамя Крыму, лічыць палітоляг Віталь Портнікаў, які будзе госьцем Свабоды і мы пагаворым пра тое, ці не паўторыцца ў Крыме сытуацыя, як з Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй.

Ці падтрымае Беларусь Расею ва ўкраінскім пытаньні? Абмяркуем з аналітыкам Свабоды Юр'ем Дракахрустам.

Матэрыялы з інтэрнэту ад ліпеня стануць доказамі ў судзе. Ці стануць камэнтатары больш абачлівымі ў сеціве, пагутарым з мэдыя-экспэртам Паўлюком Быкоўскім.

Напярэдадні чэмпіянату сьвету «хакейныя» гатэлі ў Менску адны – недабудаваныя, другія – звышдарагія.

І турэмная літаратура на Свабодзе – Зьміцер Дашкевіч чытае апавяданьне «Гумовы тапак».

Тэлефануйце ў жывы эфір на вэлкомаўскі нумар 651 42 04, або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску 266 39 52.
  • 16x9 Image

    Ганна Соўсь

    Ганна Соўсь нарадзілася ў Менску. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Працавала ў незалежнай газэце «Народная воля»(1997-2000). Ад 2000 году працуе на «Свабодзе». Кнігі на «Свабодзе» — «Дарога праз Курапаты» (аўтарка рэпартажаў), «Адзін дзень палітвязьня» (ідэя і ўкладальніца), «Адзін дзень палітвязьня. 2009-2011»(ідэя і ўкладальніца), «Жыцьцё пасьля раку» (аўтарка ідэі і каардынатарка праекту, рэдактарка). Аўтарка праекту «Расея і я», сэрыі інтэрвію з 12 экс-прэзыдэнтамі постсавецкіх кранаў. Сябра БАЖ.

XS
SM
MD
LG