Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдыюм парлямэнту Крыму ініцыюе рэфэрэндум


Расейскі сьцяг над парлямэнтам Крыму

Расейскі сьцяг над парлямэнтам Крыму

Прэзыдыюм Вярхоўнай Рады аўтаномнай рэспублікі Крым зьвярнуўся да жыхароў аўтаноміі.

«У адпаведнасьці з асноўнымі канонамі дэмакратыі, Прэзыдыюм крымскага парлямэнту лічыць адзіным магчымым шляхам выйсьця з сытуацыі, якая склалася, прымяненьне прынцыпаў прамога народаўладзьдзя, -- гаворыцца ў звароце. -. Перакананыя, што толькі правядзеньне агульнакрымскага рэфэрэндуму па пытаньні ўдасканаленьня статусу аўтаноміі і пашырэньня яе паўнамоцтваў дазволіць крымчанам самім бяз вонкавага ціску і дыктату вызначыць будучыню аўтаноміі».

На 14 гадзін паводле мясцовага часу прызначаная сэсія крымскага парлямэнту.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG