Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Украіны кліча Расею на тэрміновыя перамовы


Міністэрства замежных спраў Украіны выклікала часовага паверанага Расеі Андрэя Вараб’ёва і заклікала Маскву да тэрміновых кансультацыяў.

Пра гэта паведамляе дэпартамэнт сувязяў з грамадзкасьцю МЗС Украіны.

Вараб’ёву ўручана нота адносна неадкладнага правядзеньня двухбаковых кансультацыяў у адпаведнасьці з артыкулам 7 Дамовы аб дружбе, супрацоўніцтве і партнэрстве паміж Украінай і Расейскай Фэдэрацыяй ад 31 траўня 1997 году.

Таксама яму была ўручана нота з просьбай устрымацца ад руху вайсковых падразьдзяленьняў Чарнаморскага флёту Расеі, якія часова разьмешчаныя на тэрыторыі Ўкраіны, па-за месцамі дысьлякацыі.

«Асобна было адзначана, што Расейская Фэдэрацыя як краіна-гарант згодна з Будапэшцкім мэмарандумам ад 5 сьнежня 1994 году ўзяла на сябе абавязаньне паважаць незалежнасьць, сувэрэнітэт і існуючыя граніцы Ўкраіны», — паведамляе ўкраінскі МЗС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG