Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» прыпыніла рух аўтобусаў зь Менску да Чарнігава. Раней быў прыпынены рух аўтобусаў да Кіева.

У даведачнай службе «114» карэспандэнту Радыё Свабода паведамілі, што ў Беларусі прадаюць квіткі на аўтобусы ва ўкраінскім накірунку:

«Да Кіева рэйсы насамрэч адмененыя. Застаўся толькі рэйс „Менск-Нікалаеў“, які ідзе праз Кіеў. Гэты рэйс не штодзённы. Бліжэйшае адпраўленьне — 1 сакавіка, пакуль ёсьць квіткі. Аўтобусы, якія хадзілі да Кіева, але зь 19 лютага даяжджалі толькі да Чарнігава, таксама адмененыя. Затое да Чарнігава пакуль што можна дабрацца з Гомелю. Там некалькі разоў на дзень ходзіць аўтобус. Квіткі таксама ў продажы ёсьць».

Разам з тым, у даведцы адзначылі, што ў сувязі з сытуацыяй ва Ўкраіне, магчыма, што аўтобусы могуць адмяніць проста перад адпраўкай:

«Магчымая сытуацыя, што людзі набудуць квіткі, а аўтобус здымуць, і ён ня прыйдзе. Тады проста вяртаюць грошы. Прычына — сытуацыя ва Ўкраіне».
У той жа час цягнікі ва ўкраінскіх накірунках курсіруюць у штатным рэжыме.
XS
SM
MD
LG