Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Снайпэр Мірон: мае людзі на Майдане не стралялі


Мірон, адзін са снайпэраў з групы, якая працавала на Майдане, даў інтэрвію журналістам.

Чалавек, які хаваецца за пазыўным Мірон, — супрацоўнік Цэнтру спэцыяльных апэрацыяў «Альфа» СБУ.

Мірон кажа, што 20 лютага ягоная група сядзела ў будынку Кабінэту міністраў Украіны.

Група складалася з 12 афіцэраў-снайпэраў.

Мірон цьвердзіць, што ягоныя падначаленыя не стралялі па людзях. Снайпэр гатовы сьведчыць на сьледзтве і ў судзе. Ён таксама кажа, што ўся група гатовая аддаць на экспэртызу сваю зброю, каб давесьці, што не яны стралялі ў паўстанцаў.

Тэрмін «працаваць», які чуваць у перамовах снайпэраў, — гэта, паводле Мірона, ня значыць страляць па людзях, а «не расслабляцца, весьці назіраньне (...) гэта значыць знаходзіцца ў пастаяннай гатоўнасьці».

21 лютага карыстальнік сеціва Дзьмітры К. выклаў радыёперахоп перамоваў снайпэраў. Ён сьцьвярджае, што эфір адбываўся 20 лютага прыблізна з 9:00 да 10:30 ранку. Аўтар перакананы, што людзі, чые галасы запісаныя на аўдыё, адказныя за сьмерці на Майдане.



«Гэтыя перамовы — нарэзка, — кажа Мірон. — Перамовы можна было запісаць на вельмі сур’ёзным абсталяваньні, якое даступнае нямногім — гэта камэрцыйныя альбо дзяржаўныя структуры не Ўкраіны. Каб гэта былі структуры Ўкраіны, мы б мелі гэтыя крыніцы».

Камандзір групы снайпэраў кажа, што ягоныя падначаленыя ня бачылі зброі ў руках паўстанцаў. Хоць ён і не выключае, што ўдзельнікі самаабароны насілі зброю схавана.

Мірон адзначае, што агонь па паўстанцах «вёўся з блізкіх адлегласьцяў — 100–150 мэтраў.

«Цэлі былі адкрытыя. Было бачна, што людзі ня ўзброеныя. Пападаньні былі не высокадакладныя. Я б назваў гэта страляньнем з буйнакалібэрнай зброі. Гэта не снайпэрская праца — гэта звычайная баявая сутычка».

Раней Радыё Свабода паведамляла, пра снайпэраў, якія ўдзельнічалі ў забойствах людзей у Кіеве 20 лютага.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG