Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КДБ: злавілі тэлефоннага тэрарыста, які спыніў мэтро


Прычынай спыненьня менскага мэтро 26 лютага стала паведамленьне пра мініраваньне. Спэцслужбы затрымалі падазраванага.

«Асоба, якая паведаміла пра мініраваньне менскага мэтро, устаноўлена. Тэлефонным тэрарыстам аказаўся жыхар Менскай вобласьці 1979 году нараджэньня. Ён быў затрыманы паводле падазрэньня ў заведама ілжывым паведамленьні пра небясьпеку — мініраваньне Менскага мэтрапалітэну», — заявіў Інтэрфаксу кіраўнік прэсавай службы КДБ Беларусі Артур Стрэх.

«Затрыманы знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ, дае прызнальныя паказаньні і тлумачыць свае дзеяньні жартам», — кажа Стрэх.

26 лютага днём да супрацоўніка службы аховы мэтро зьвярнулася студэнтка, якая паведаміла, што яе ўвагу прыцягнуў тэкст SMS аднаго з пасажыраў: у ім ён паведамляў пра пляны прывесьці ў дзеяньне выбуховую прыладу ў мэтро.

«Супрацоўнікамі ГУУС Менгарвыканкаму і УКДБ па г. Менску пры правядзеньні комплексу апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у тым ліку з ужываньнем сучасных тэхнічных сродкаў, асоба гэтага пасажыра была ўстаноўлена, і неўзабаве ён быў затрыманы», — паведамляе менская міліцыя.

Міліцыя праверыла ўсе 28 станцыяў менскага мэтро.

Абедзьве лініі мэтрапалітэну не працавалі больш за 3 гадзіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG