Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26 лютага, у дзень народзінаў палітвязьня Яўгена Васьковіча, прадстаўнікі «Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў» сфатаграфаваліся з партрэтамі свайго паплечніка насупраць будынку КДБ у Менску.

Васьковіч адзначае сёньня 24-годзьдзе — гэта чацьвёрты дзень нараджэньня, які ён сустракае за кратамі, перадае БелаПАН.

Сябар аргкамітэту БХД Яўген Васьковіч асуджаны на 7 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму за напад на будынак КДБ у Бабруйску.

Беларускія праваабаронцы лічаць Васьковіча палітвязьнем. Яны зазначаюць, што прысуд яму і яшчэ двум хлопцам, якія разам зь ім удзельнічалі ў нападзе на будынак спэцслужбы — Паўлу Сырамалотаву і Арцёму Пракапенку — непрапарцыйна жорсткі.
XS
SM
MD
LG