Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пуцін абвясьціў вайсковыя вучэньні на мяжы з Украінай


Пра раптоўную вайсковую праверку баяздольнасьці войскаў Заходняга і Цэнтральнага вайсковых акругаў паведаміў на нарадзе міністар абароны Сяргей Шайгу — паведамляе РБК.

Праверка пачалася 26 лютага а 14 гадзіне паводле маскоўскага часу і працягнецца да 3 сакавіка. Да 7 сакавіка ўсе войскі мусяць вярнуцца да месцаў дысьлякацыі. У вучэньнях будуць задзейнічаныя самалёты вайскова-транспартнай і дальняй авіяцыі і паветрана-дэсантныя войскі.

Міністар абароны дадаў, што на працягу вучэньняў вайскоўцы павінны быць гатовыя да «ажыцьцяўленьня бомбакіданьня на незнаёмых палігонах».
XS
SM
MD
LG