Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыгор Грык: Пікет забаранілі, каб «прадухіліць экстрэмізм»


Рыгор Грык

Рыгор Грык

Баранавіцкі актывіст Рыгор Грык судзіцца з гарвыканкамам, які забараніў праводзіць пікет «Дзеяньні ўлады і законы — пад грамадзкі кантроль».

Судзьдзя Баранавіцкага суду Вольга Апановіч перанесла паседжаньне на 5 сакавіка ў сувязі з тым, што прадстаўнік гарвыканкаму Павал Кыткін аказаўся непадрыхтаваным. На просьбу судзьдзі ён ня здолеў патлумачыць прычыны забароны пікету.

«Судзьдзя яго папытала, ці лічыць ён правільнай забарону пікету гарвыканкамам. Але ён ня змог гэта абгрунтаваць. Нешта казаў пра тое, што каб яны дазволілі, то ў грамадзтве зьявіліся б экстрэмісцкія настроі. Спасылаюцца на артыкул аб закліку да вайны або экстрэмісцкай дзейнасьці. А ў чым тут экстрэмізм, я так і не зразумеў. Калі б я заклікаў да вайны, мяне б ужо пасадзілі ў турму», — апавёў Свабодзе Рыгор Грык.

Правесьці пікет Рыгор Грык вырашыў з-за таго, што, на яго думку, улады несвоечасова і ў недастатковай ступені рэагуюць на звароты грамадзянаў. Аднак пікет быў забаронены гарвыканкамам. Пры гэтым адказ на заяўку спадар Грык атрымаў несвоечасова.

У судзе Рыгор Грык дабіваецца адмены забароны пікету.
XS
SM
MD
LG