Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці адмянілі выступ гурту Dzieciuki


Паводле інфармацыі арганізатараў выступу гурту Dzieciuki ў берасьцейскім бары Pub House, пасьля тэлефанаваньня з КДБ кіраўніцтва пляцоўкі вырашыла не праводзіць мерапрыемства.

Пра гэта паведамляе музычны партал Tuzin.fm.

Канцэрт «Дзецюкоў» у Берасьці быў заплянаваны на 28 лютага на пляцоўцы Pub House, але ўвечары 25 лютага арганізатарам паведамілі, што выступ не адбудзецца. Прычына — бел-чырвона-белыя сьцягі на канцэрце гурту ў Менску, кадры зь якога імгненна абляцелі сеціва. 22 лютага ў клюбе «Re:public» гурт прэзэнтаваў новы альбом «Гарадзенскі гармідар».

«Адміністрацыі бару тэлефанавалі з КДБ і сказалі, што канцэрт гэтага гурту праводзіць непажадана, бо на іхнім менскім канцэрце згадвалі пра Майдан і махалі бел-чырвона-белымі сьцягамі», — паведаміў Tuzin.fm Яўген Скрабутан, які займаўся прыездам гарадзенскай каманды ў Берасьце. Кіраўніцтва Pub House вырашыла не рызыкаваць і не спрачацца ды выступ адмяніла.

У бары «Pub House» адміністратар Дзьмітры Бандарэнка паведаміў Радыё Свабода, што канцэрт адменены «з тэхнічных прычын».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG