Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнты Ўкраіны: Расея ўмешваецца ў палітычнае жыцьцё Крыму


Тры экс-прэзыдэнты Ўкраіны — Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка — заявілі пра непасрэднае ўмяшаньне Расеі ў палітычнае жыцьцё Крыму.

«Расея, якая ўвесь час называла ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы Ўкраіны спробы нашых міжнародных партнэраў урэгуляваць сытуацыю палітычным шляхам, цяпер сама зьвярнулася да прамога ўмяшаньня ў палітычнае жыцьцё Крыму», — гаворыцца ў сумеснай заяве трох былых прэзыдэнтаў.

Паводле аўтараў заявы, палітыкі, якія прапаноўваюць «небясьпечныя рэцэпты», у выпадку актывізацыі адпаведнай дзейнасьці павінны адчуць на сабе рэакцыю СБУ і Генпракуратуры Ўкраіны на праявы сэпаратызму.

«Любая прапагандысцкая кампанія, накіраваная на ўзмацненьне гэтых настрояў, павінна таксама быць ацэненая праваахоўнымі органамі ў адпаведнасьці з заканадаўствам Украіны. Спэкуляцыі наконт парушэньня правоў расейскамоўнага насельніцтва, распальваньне варожасьці паміж рэгіёнамі Ўкраіны на падставе іх культурнай і гістарычнай разнастайнасьці, прыніжэньне ўкраінскай мовы і адкрытая непавага да дзяржаўных сымбаляў Украіны павінны атрымаць належную ацэнку, — лічаць Леанід Краўчук, Леанід Кучма і Віктар Юшчанка.

«Расея разам зь Вялікабрытаніяй і ЗША зьяўляюцца гарантамі сувэрэнітэту Ўкраіны ў адпаведнасьці зь міжнароднымі дамовамі. Заява Расеі аб выкананьні ўсіх міжнародна-прававых абавязаньняў перад Украінай незалежна ад канфігурацыі парлямэнту і ўраду павінна быць пацьверджана адпаведнымі дзеяньнямі расейскага боку, дэманстрацыяй павагі да рашэньняў украінскага народа і ўкраінскай улады, усьведамленьнем адказнасьці ўсіх небясьпечных наступстваў любых канфліктаў на этнічнай глебе», — гаворыцца ў заяве.

Тэкст заявы Інтэрфаксу перадала прэсавы сакратар Юшчанкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG