Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сярэдні заробак у студзені — трохі больш за 5 мільёнаў


Найбольш атрымлівае сярэдні працаўнік у Менскай вобласьці: 5,12 млн рублёў. А найменш — у Берасьцейскай: 4,64 млн рублёў. Самыя высокія заробкі — у сталіцы: 7,17 млн рублёў.

У параўнаньні са сьнежнем намінальны заробак панізіўся на 9,4%, а рэальны — на 10,5%.

Бюджэтнікі атрымліваюць яшчэ меней. Сярэдні заробак у бюджэтнай сфэры — 3,97 млн рублёў.

Міністэрства фінансаў закладала нязьменны ўзровень рэальнага заробку пры плянаваньні бюджэту на 2014 год.

У сваім апошнім дакладзе МВФ рэкамэндаваў беларускаму ўраду «замарозіць» заробкі, каб абмежаваць попыт і спрыяць аднаўленьню канкурэнтаздольнасьці беларускіх прадпрыемстваў.
XS
SM
MD
LG