Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часова выконваючы абавязкі міністра ўнутраных спраў Украіны Арсен Авакаў сваім загадам расфармаваў падразьдзяленьне спэцыяльнага прызначэньня «Бэркут».

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы у фэйсбуку.

«Падпісаў загад нумар 144 ад 25 лютага 2014 года «Пра ліквідацыю спэцыяльных падразьдзяленьняў міліцыі грамадзянскай бясьпекі „Бэркут“ (падрабязнасьці на спэцыяльным брыфінгу заўтра)», — гаворыцца ў паведамленьні на старонцы Авакава.

Ліквідаваць «Бэркут» прапаноўвалі дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны ад фракцыі «Свабода». Законапраект аб ліквідацыі падразьдзяленьня, якое брала ўдзел у разгоне масавых пратэстаў у Кіеве, быў зарэгістраваны 23 лютага.
XS
SM
MD
LG