Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Львоўскія інтэлектуалы выступілі ў падтрымку рускамоўных


Ва Ўкраіне група інтэлектуалаў Львоўскай вобласьці выступіла ў падтрымку расейскай мовы.

«Мы патрабуем ад Вярхоўнай Рады, зноў прызначаных чальцоў ураду і выконваючага абавязкі прэзыдэнта Ўкраіны праводзіць узважаную культурную і моўную палітыку», – гаворыцца ў звароце, які падпісалі, у прыватнасьці, паэт Ігар Калінец – былы дысыдэнт і палітвязень, грамадзкі дзяяч Юры Шухевіч – былы вязень ГУЛАГу, чый бацька камандаваў Украінскай паўстанцкай арміяй, Міраслаў Марыновіч – прарэктар Украінскага каталіцкага ўнівэрсытэту ў Львове і таксама былы зьняволены ГУЛАГу.

«Украіна перажыла трагічныя дні. Мы са сьлязамі на вачах вязём на могілкі лепшых, тых, каго забіў рэжым Януковіча. Разам з тым мы з трывогай чуем фразы пра неабходнасьць наступу на ўсход і поўдзень Украіны... Мы супраць цкаваньня людзей з-за месца жыхарства ці мовы зносін», – падкрэсьліваецца ў звароце.

На днях Вярхоўная Рада прызнала, што закон аб асновах дзяржаўнай моўнай палітыкі ад 3 ліпеня 2012 году страціў сілу. Гэты закон прадугледжваў магчымасьць афіцыйнага дзьвюхмоўя ў рэгіёнах, дзе колькасьць нацыянальных меншасьцяў перавышае 10 адсоткаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG