Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 26 лютага: Дзень нараджэньня Віктора Гюго і Пятра Машэрава


Машэраў (другі зьлева) з чыноўнікамі

Машэраў (другі зьлева) з чыноўнікамі

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск, Нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя «Прафіляктыка анкалягічных захворваньняў». Пачатак у 11 гадзінаў.

Менск, цэнтральны офіс АГП, пасяджэньне Экспэртнага клюбу, прысьвечанае праблемам сельскай гаспадаркі, з удзелам экспэртаў Васіля Лявонава, Яраслава Раманчука, Аляксандра Ярашука і Леаніда Заікі. Пачатак у 11.30.

Брусэль, нарада міністраў абароны краін НАТА, на якую запрошаныя прадстаўнікі Ўкраіны.

Брно (Чэхія), пачатак штогадовага кінафэстывалю.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1924 – Адольф Гітлер асуджаны на пяць гадоў турмы за «Піўны путч».

1932 – У Менску пачала выдавацца газэта «Літаратура і мастацтва».

1990 – З тэрыторыі Чэхаславаччыны пачаўся вывад савецкіх войскаў.

1992 – Беларусь і Фінляндыя ўсталявалі дыпляматычныя адносіны.

2004 – Сэйм Латвіі прыняў закон аб далучэньні краіны да НАТА.

У гэты дзень нарадзіліся:

1802 – Віктор Гюго, францускі пісьменьнік.

1911 – Леў Гарошка, беларускі рэлігійны дзяяч, пэдагог, пісьменьнік і публіцыст.

1918 – Пётар Машэраў, кіраўнік Беларускай ССР у 1965-1980 гадах.

1929 – Георгі Колас, беларускі літаратар.

У гэты дзень памерлі:

1906 – Іван Пуліхаў, рэвалюцыянэр-тэрарыст, павешаны.

1943: Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстар.

ЦЫТАТА ДНЯ

Злачынствы ўладароў нельга інкрымінаваць тым, кім яны кіруюць, урады часам бываюць бандытамі, народы ж – ніколі.

Віктор Гюго
XS
SM
MD
LG