Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Ўкраіны: Януковіча падазраюць у наўмысным забойстве


Віктар Януковіч, архіўнае фота
Віктар Януковіч, архіўнае фота

Колішняга прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча абвесьцілі ў вышук, бо яго падазраюць паводле крымінальнага артыкулу пра наўмыснае забойства, заявіў выканальнік абавязкаў генэральнага пракурора Ўкраіны Алег Махніцкі.

Махніцкі ўдакладняе, што Януковіча падазраюць у масавых забойствах — артыкул 115 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны («наўмыснае забойсва»).

Кіраўнік пракуратуры кажа, што апэратыўна-вышуковыя падразьдзяленьні Службы бясьпекі Украіны і МУС спрабуюць знайсьці Януковіча.

Махніцкі паведаміў, што колішні кіраўнік пракуратуры Ўкраіны Віктар Пшонка таксама абвешаны ў вышук:

«Справа заведзеная паводле фактаў забойстваў, у ёй фігуруе каля 50 чалавек. У цяперашні час. Магчыма, будзе і болей».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG