Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Жывое відэа: Уручэньне «Залатых апострафаў»


Барыс Пятровіч

Барыс Пятровіч

У Менску адбываецца ганараваньне ляўрэатаў літаратурнай прэміі «Залаты апостраф-2013».

Радыё Свабода ладзіць жывую відэатрансьляцыю.

19:30 Прэмію «Залаты апостраф» за ўнёсак у беларускую літаратуру атрымаў Генадзь Бураўкін.

19:20 Жанар «non-fiction». Перамог Алесь Бяляцкі за артыкул «Дзяды былі з намі».

«Зьняволньене ў Бабруйску не перашкаджае ягонай працы. Алесь заслужыў гэтую ўзнагароду. Гэта адзначэньне ягонай працы ў тых няпростых умовах, у якіх ён знаходзіцца», — заявіў Барыс Пятровіч, рэдактар «Дзеяслова».

Узгароду атрымала жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук.

19:00 У намінацыі «проза» уганараваны Віктар Казько за два апавяданьні пад агульным загалоўкам «Вечны покліч вады». Намінант не прыйшоў на вечарыну, бо трапіў сёньня ў лякарню.

18:30 У намінацыі «паэзія» «Залаты апостраф» атрымаў Леанід Галубовіч за нізку вершаў-зацемак.

Прэміі атрымаюць пераможцы ў намінацыях «паэзія», «проза» і «non-fiction», якія друкаваліся ў часопісе «Дзеяслоў» цягам 2013 году.

Пераможцаў традыцыйна абірае рэдакцыя часопіса — літаратары Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Анатоль Івашчанка і Андрэй Федарэнка.

Таксама рэдакцыя «Дзеяслова» ўручыць прэмію аднаму са старэйшых пісьменьнікаў — за ўнёсак у сучасную беларускую літаратуру.

Літаратурная прэмія «Залаты апостраф» заснаваная ў 2003 годзе рэдакцыяй часопіса «Дзеяслоў», аўтары якога і становяцца намінантамі. У розныя гады яе ляўрэатамі станавіліся Леанід Дранько-Майсюк, Андрэй Хадановіч, Глеб Лабадзенка, Валярына Кустава, Вольга Гапеева, Вольга Іпатава і іншыя.
XS
SM
MD
LG