Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўная Рада Ўкраіны просіць Міжнародны крымінальны суд у Гаазе прыцягнуць да адказнасьці былых кіраўнікоў Украіны Віктара Януковіча, Віталя Захарчанку, Віктара Пшонку і іншых — за злачынствы супраць чалавечнасьці.

У прынятай парлямэнтам заяве гаворыцца, што іх дзеяньні прывялі да масавых забойстваў грамадзянаў падчас мірных акцый пратэсту ў Кіеве.

У аўторак жа стала вядома, што Пячэрскі суд Кіеву разглядае пытаньне пра абвяшчэньне ў вышук і прыцягненьне да крымінальнай адказнасьці былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча. Яго месцазнаходжаньне да гэтага часу невядомае.

У аўторак выканаўца абавязкаў кіраўніка МУС Украіны Арсен Авакаў паведаміў, што 35 байцоў кіеўскага «Бэркуту» зьбеглі з базы, захапіўшы зброю. Паводле яго, яны спалохаліся пачатку сьледзтва па фактах ужываньня сілы супраць дэманстрантаў у Кіеве.

Паводле афіцыйных дадзеных, у сутыкненьнях міліцыі і дэманстрантаў у Кіеве ад 18 лютага загінулі 82 чалавекі, сотні людзей былі параненыя.
XS
SM
MD
LG