Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Някляеў у Стакгольме атрымае прэмію трохгадовай даўніны


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

Сёньня ўвечары ў залі Дому культуры Стакгольма пісьменьнік і палітык Уладзімер Някляеў атрымае прэмію швэдзкага ПЭН-клюбу, якую яму прысудзілі яшчэ ў 2011 годзе.

Прэмію Някляеву далі ня толькі як пісьменьніку, але і як змагару за правы чалавека.

Уладзімер Някляеў паведаміў праз тэлефон з Стакгольму карэспандэнту Свабоды, што прэмію ПЭН-клюбу ён атрымаў у 2011 годзе за кнігу вершаў «Лісты да Волі», якую пісаў у турме пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і выдаў, як вызваліўся.

«Гэтую прэмію я атрымаў за „Лісты да Волі“ яшчэ ўвесну 2011 году. Тады я знаходзіўся пад хатнім арыштам і ня змог атрымаць узнагароду асабіста. Спадзяюся, што гэта адбудзецца сёньня», — сказаў Уладзімер Някляеў.

Цырымонія пройдзе сёньня з удзелам многіх гасьцей, будуць швэдзкія і беларускія літаратары, праваабаронцы, чакаецца ўдзел дэлегацыі пісьменьнікаў зь Беларусі.

Прэмію Курта Тухольскага швэдзкі ПЭН-клюб уручае з 1985 году.

Тым часам журналіст Радыё Свабода Валер Каліноўскі, які сёньня таксама ў Швэцыі, перадаў у Міжнародную бібліятэку ў Стакгольме, дзе захоўваюцца выданьні на розных мовах сьвету, кнігу «Справа Бяляцкага» з сэрыі «Бібліятэка Свабоды».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG