Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампрамат на ўладу Януковіча выкладзены ў вольны доступ


Пачаў працу сайт, на якім зьмяшчаюцца дакумэнты з пацьверджаньнямі злоўжываньняў рэжыму Віктара Януковіча.

22 лютага на тэрыторыі кінутай рэзыдэнцыі Віктара Януковіча Межыгор’е вадалазы вылавілі дзьве сотні тэчак з дакумэнтамі. Іх выкінулі ў ваду падчас уцёкаў Януковіча.

Група журналістаў і валянтэраў узялася ўратаваць і сыстэматызаваць дакумэнты. Яны праліваюць сьвятло на фінансавую дзейнасьць Януковіча і ягоных хаўрусьнікаў.

Дакумэнты выкладаюцца ў вольны доступ на сайце YanukovychLeaks.
XS
SM
MD
LG