Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цімашэнка паедзе лекавацца ў Нямеччыну


Юлія Цімашэнка

Юлія Цімашэнка

Былая прэм’ер-міністар Украіны, лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка пагадзілася на прапанову канцлера Нямеччыны Ангелы Мэркель аб працягу мэдычных працэдур у бэрлінскай клініцы «Шарытэ».

Пра гэта па выніках тэлефоннай размовы двух палітыкаў, якая адбылася 23 лютага, паведаміла прэс-служба Цімашэнкі.

Цімашэнка таксама мае намер пабываць на саміце Эўрапейскай народнай партыі ў ФРГ.

22 лютага парлямэнт Украіны прыняў пастанову, якая дазволіла вызваліць з турмы ў Харкаве былога прэм’ер-міністра без подпісу прэзыдэнта краіны.

У 2011 годзе Юлія Цімашэнка была асуджаная на сем гадоў пазбаўленьня волі за перавышэньне паўнамоцтваў пры падпісаньні газавых пагадненьняў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG