Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША гатовыя дапамагчы Ўкраіне


Вашынгтон заявіў аб гатоўнасьці прадставіць фінансавую дапамогу Кіеву для стабілізацыі эканамічнай сытуацыі ў краіне.

Па словах прадстаўніка Белага дома Джэя Карні, з амэрыканскай дапамогай Украіне будзе прасьцей правесьці рэформы, а таксама інвэставаць больш у ахову здароўя і адукацыю — разьвіваць чалавечы капітал, а таксама сыстэму сацыяльных гарантый.

Карні адзначыў, што Вашынгтон будзе працаваць на гэтым кірунку з іншымі міжнароднымі партнэрамі, а дапамога ЗША можа дапаўняць сродкі, якія выдзеліць Міжнародны валютны фонд.

«ЗША, працуючы з партнэрамі па ўсім сьвеце, гатовы прадставіць Украіне дапамогу, па меры таго, як краіна пачне праводзіць рэформы неабходныя для вяртаньня да эканамічнай стабільнасьці», — заявіў Карні на прэс-канфэрэнцыі.
Джэй Карні таксама пацьвердзіў, што ў Белым доме зыходзяць з таго, што Віктар Януковіч больш не кіруе краінай.

Паводле Карні, хоць Віктар Януковіч і зьяўляецца дэмакратычна абраным лідэрам, аднак сваімі дзеяньнямі ён падарваў сваю легітымнасьць і фактычна перастаў кіраваць дзяржавай.

24 лютага ў Кіеў прыбыла вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан, якая пачала свой візыт з ускладаньня кветак на Майдане ў памяць аб загінулых у крывавых сутыкненьнях на мінулым тыдні, перадае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG