Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарадзенцы нясуць кветкі да ганаровага консульства Ўкраіны


Кветкі і зьнічы побач з Ганаровым консульствам Украіны ў Горадні

Кветкі і зьнічы побач з Ганаровым консульствам Украіны ў Горадні

На Замкавай вуліцы ў Горадні побач з будынкам Ганаровага консульства Ўкраіны гараць зьнічы і ляжаць сьвежыя кветкі. Такім чынам гарадзенцы ўшаноўваюць памяць загінулых на Майдане ў Кіеве.

Паводле сакратара Ганаровага консульства Ўкраіны ў Горадні Вікторыі Рыжыкавай, жыхары Горадні пачалі прыносіць кветкі і запальваць зьнічы побач з будынкам консульства з 21 лютага. У жалобнай кнізе гарадзенцы пакідаюць запісы ў гонар памяці загінулых на Майдане.

Рыжыкава: «Часьцей за ўсё да нас у гэтыя дні прыходзяць звычайныя гарадзенцы і чыста па-чалавечы выказваюць нам спачуваньні, бо ў Кіеве на Майдане загінулі людзі. Відавочна, што яны ўспрымаюць падзеі ў Кіеве вельмі балюча і часта кажуць, што трэба было знайсьці нейкі мірны шлях для вырашэньня гэтага канфлікту».

Запісы ў жалобнай кнізе консульства пакінулі прадстаўнікі дыпслужбаў Польшчы і Літвы, якія месьцяцца ў Горадні.
Сакратар Ганаровага консульства Ўкраіны ў Горадні Вікторыя Рыжыкава

Сакратар Ганаровага консульства Ўкраіны ў Горадні Вікторыя Рыжыкава


Украінскі сьцяг на вуліцы Замкавай у Горадні побач з будынкам, дзе месьціцца Ганаровае консульства Украіны

Украінскі сьцяг на вуліцы Замкавай у Горадні побач з будынкам, дзе месьціцца Ганаровае консульства Украіны

XS
SM
MD
LG