Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апошняя песьня «Беркута»


Вярхоўная Рада Ўкраіны ў аўторак разгледзіць праект пастановаў пра ліквідацыю спэцпадразьдзяленьня «Беркут», якое адзначылася гвалтам у адносінах да абаронцаў Майдану.

З патрабаваньнем роспуску міліцэйскага падразьдзяленьня дэмакратычная грамадзкасьць Украіны выступіла неўзабаве пасьля расстрэлу няўзброеных удзельнікаў супраціву. На падставе атрыманых дакумэнтаў стала вядома, што ў каапэрацыі зь іншымі спэцслужбамі «беркутаўцы» мелі непасрэднае дачыненьне да забойства пратэстоўцаў Кіеве. Пасьля таго як прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч быў фактычна адхілены ад улады, такая ініцыятыва стала заканадаўчай рэальнасьцю.

Як піша са спасылкай на сьпікера парлямэнту Аляксандра Турчынава korrespondent.net, заканадаўцы цяпер вырашаюць, якое іншае ведамства будез выконваць функцыі «не забойства, а абароны людзей».

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG