Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Беларусі — у Кіеве


Пікет каля беларускай амбасады ў Кіеве, архіўнае фота

Пікет каля беларускай амбасады ў Кіеве, архіўнае фота

Амбасадар Беларусі Валянцін Вялічка знаходзіцца ў Кіеве, ён не адкліканы ў Менск.

Пра гэта карэспандэнту Свабоды паведамілі ў амбасадзе Беларусі ва Ўкраіне.

У беларускім МЗС адзначылі, што некалькі дзён таму амбасадар быў у Беларусі, калі браў удзел у калегіі Міністэрства замежных спраў. Аднак там сказалі, што пляны на гэты тыдзень трэба ўдакладняць.

Раней Расея адклікала свайго амбасадара ў Кіеве Міхаіла Зурабава ў Маскву. Паводле прэм’ер-міністра РФ Дзьмітрыя Мядзьведзева, ва Ўкраіне ёсьць пагроза жыцьцю грамадзянаў Расеі.

«Амбасада ўключна з амбасадарам працягвае сваю працу ва Ўкраіне», — пазьней паведаміў карэспандэнту Свабоды начальнік упраўленьня інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG