Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прадстаўнікам Майдану прапануюць у новым урадзе змагацца з карупцыяй


У склад кааліцыйнага ўраду павінны ўвайсьці прадстаўнікі Майдану, заяўвіў лідэр парлямэнцкай фракцыі «Бацькаўшчына» Арсені Яцанюк.

Паводле яго, «прадстаўнікі Майдану, тыя людзі, якія змагаліся там на Майдане павінны ўзначаліць шэраг міністэрстваў» .

Яцанюк таксама прапанаваў, каб у кожным міністэрстве была ўведзена «асобная пасада намесьніка міністра ў барацьбе з карупцыяй, і гэта таксама павінны быць прадстаўнікі Майдану» .

Напярэдадні парлямэнт вызваліў ад выкананьня абавязкаў в.а. міністра аховы здароўя Раісу Багатырову, в.а. міністра адукацыі і навукі Дзьмітрыя Табачніка, в.а. міністра замежных спраў Леаніда Кажару.
XS
SM
MD
LG