Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Максіму Вінярскаму прыгразілі, што будуць непрыемнасьці


Максім Вінярскі

Максім Вінярскі

Беларускага актывіста Маскіма Вінярскага затрымалі каля 10-й раніцы пад будынкам Замаскварэцкага суду, дзе адбывалася абвяшчэньне прысуду васьмі абвінавачаным па «балотнай справе».

«Я быў затрыманы разам зь яшчэ 15 чалавекамі каля суду на Вялікім Татарскім завулку падчас першай спробы з боку ўдзельнікаў акцыі прайсьці за дадаткова выстаўленыя агароджы. Нас пачалі ціснуць два шэрагі АМАПу ў бронекамізэльках і касках. Мы, хлопцы, колькі маглі, спрабавалі супраціўляцца гэтаму ціску. У выніку мяне разам зь яшчэ 15 чалавекамі затрымалі і завезьлі ў Таганскі АУС, дзе празь некаторы час склалі пратаколы з абвінавачваньнем у тым, што мы нібыта ня ў тым месцы пераходзілі вуліцы», — паведаміў Максім Вінярскі Радыё Свабода.

Актывіста выпусьцілі а 15:30 паводле маскоўскага часу. Максім прыехаў у Маскву сёньня з раніцы.

«Я адмыслова ехаў на прысуд па „балотнай справе“, бо тое, што адбываецца ў Расеі і Ўкраіне, тычыцца і нас таксама», — адзначыў актывіст.

Максім Вінярскі зьбіраецца ўдзельнічаць у акцыі, якую мясцовыя актывісты будуць ладзіць сёньня ўвечары:

«Міліцыянты пагражалі, што ў мяне будуць рознага кшталту непрыемнасьці. У любым разе сёньня ўвечары ў цэнтры Масквы зноў плянуецца акцыя, у якой я буду ўдзельнічаць».
XS
SM
MD
LG