Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На «Мове ці каве» абмяркуюць, як загаварыць па-беларуску


Аўтар Павел Берасьнеў
Аўтар Павел Берасьнеў
24 лютага а 19-й гадзіне у менскім ЦЭХу (Пр. Незалежнасьці, 58, к.6) адбудуцца чарговыя заняткі курсаў «Мова ці кава», на якіх абмяркуюць праблемы ўжываньня беларускай мовы ў штодзённым жыцьці. Уваход вольны.

Госьці і ўдзельнікі заняткаў таксама паразмаўляць пра тое, як гэта — быць беларускамоўным у расейскамоўнай Беларусі. Якія тыповыя сытуацыі сустракаюцца ў краме, банку, паліклініцы. Як адказваць на пытаньні: «А чаму вы гаворыце па-беларуску?».

Напрыканцы заняткаў выступіць малады беларускі гурт ili-ili.

Спампаваць слоўнік зь мінулых заняткаў «Каханьне па-беларуску» можна тут.

«Мова ці кава» — бясплатныя курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Менску журналісткай Кацярынай Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласьць — каля 2 гадзінаў.


Як дабрацца да ЦЭХу:​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG