Лінкі ўнівэрсальнага доступу

24 лютага ў офісе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3) а 17-й гадзіне літаратары і музыкі ладзяць акцыю салідарнасьці з Украінай у выглядзе літаратурных чытаньняў.

Удзел возьмуць Уладзімер Арлоў, Андрэй Хадановіч, Барыс Пятровіч, Валярына Кустава, Кася Камоцкая ды іншыя творцы.

Адзін з арганізатараў і ўдзельнікаў акцыі паэт Андрэй Хадановіч:

«Калі мы разам з Барысам Пятровічам і Наталкай Бабінай вырашылі правесьці гэтую акцыю, яшчэ не было вядома, куды і як павернецца сытуацыя ва Ўкраіне. Зразумела, што ў той час у нашых эмоцыях было ўсё — яшчэ не было відаць перамогі, затое ўжо зьяўляліся чалавечыя ахвяры.

Стала зразумела, што нельга заставацца абыякавымі. Ды яшчэ і сёньня цяжка сказаць, якіх эмоцыяў болей: радасьці за тое, што ў блізкай нам краіне ўсё атрымліваецца, ці смутку па тых, хто аддаў для гэтага жыцьцё. Таму падчас акцыі будуць і сумныя хвіліны як даніна памяці загінулым.

Разам з тым мы ад пачатку дамаўляліся, што гэтая акцыя ня будзе мець палітычнага характару. Яна ёсьць адбіткам нашага неспакою, болю, надзеі, думак пра Ўкраіну, пра нашых украінскіх сяброў і калегаў».

Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю з імпрэзы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG