Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз дасьць 20 мільярдаў эўра для Ўкраіны


Elmar Brok

Elmar Brok

Эўразьвяз гатовы даць Украіне 20 мільярдаў эўра фінансавай дапамогі на правядзеньне рэформаў пасьля таго, як у Кіеве зьявіцца новы ўрад.

Дапамога пойдзе на «стварэньне лепшых эканамічных умоў для эканамічнай будучыні, каб падрыхтаваць краіну да падпісаньня Дамовы аб асацыяцыі з ЭЗ».

Пра гэта ў эфіры «ТСН — Тыждэнь» заявіў старшыня камітэту замежных спраў Эўрапейскага парлямэнту Эльмар Брок.

«Мне здаецца, што будзе 20 мільярдаў эўра на стале на правядзеньне рэформаў, і гэтую падтрымку можна будзе даць неадкладна, для прадухіленьня дэфолту», — запэўніў Брок.
XS
SM
MD
LG