Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Умяшаньне Расеі ў справы Ўкраіны было б «сур’ёзнай памылкай»


Сьюзан Райс

Сьюзан Райс

Дарадца па нацыянальнай бясьпецы ЗША Сьюзан Райс заявіла, што ваеннае ўмяшаньне Расеі ў справы Ўкраіны было б «сур’ёзнай памылкай».

Такі адказ яна дала на просьбу вядоўцы тэлеканала NBC пракамэнтаваць гіпатэтычны сцэнар, па якім Расея магла ўжыць сілу для таго, каб вырашыць сытуацыю ва Ўкраіне на сваю карысьць.

«Раскол не ў інтарэсах ні Ўкраіны, ні Расеі, ні ЭЗ ці ЗША. Гэтак жа не ў інтарэсах ніводнага з гэтых бакоў бачыць вяртаньне гвалту і эскаляцыі сытуацыі», — адзначыла Сьюзан Райс.

«Не існуе ніякай унутранай супярэчнасьці паміж Украінай, якая мае працяглыя гістарычныя і культурныя сувязі з Расеяй, і сучаснай Украінай, якая імкнецца шчыльней інтэгравацца з Эўропай», — дадала яна.

Раней у Дзярждэпартамэнце ЗША адзначылі, што гатовыя «супрацоўнічаць з усімі сябрамі міжнароднай супольнасьці і міжнароднымі інстытутамі для падтрымкі Ўкраіны і ўкраінскага народа ў гэты крытычны час».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG