Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Харкаве эўрамайданаўцы рыхтуюцца да абароны ад цітушак


Паводле зьвестак карэспандэнта Радыё Свабода, самаабарона, як і актывісты Эўрамайдану, знаходзяцца ля будынка Харкаўскай аблдзяржадміністрацыі.

Самі ўдзельнікі самаабароны свае дзеяньні не тлумачаць. Актывісты Эўрамайдану мяркуюць, што такім чынам самаабарона рыхтуецца да магчымага нападу на мітынгоўцаў мясцовых «цітушак».

Cамаабарона абвяргае інфармацыю аб тым, што рыхтуе «кактэйлі Молатава». Мясцовыя актывісты адзначаюць выключна мірны характар іх пратэсту.

Паводле словаў удзельнікаў мітынгу, яны плянуюць прабыць пад аблдзяржадміністрацыю да раніцы, каб не пусьціць у памяшканьне кіраўніка вобласьці Міхаіла Добкіна. Усе ўваходы ў аблдзяржадміністрацыю пад кантролем мітынгоўцаў.

Зараз галоўны ўваход у аблдзяржадміністрацыю адкрыты, на першым паверсе паставілі сталы, дзе рыхтуюць бутэрброды для ўдзельнікаў Эўрамайдану. Акрамя таго, на першым паверсе абсталявалі мэдпункт, да працы ў якім прыцягнутыя мэдыкі з розных шпіталёў Харкава.

Па дадзеных карэспандэнта Радыё Свабода, да мікрафона на харкаўскім Эўрамайдане дапускаюць і асобаў з супрацьлеглымі меркаваньнямі.

XS
SM
MD
LG