Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя вярнула магілёўскаму апазыцыянэру кампутар поўны вірусаў

абноўлена

Антон Касцоў
Антон Касцоў
Кастрычніцкі суд Магілёва пакінуў у сіле вырак сябру АГП Антону Касцову, якога асудзілі на трое сутак адміністрацыйнага арышту напрыканцы сьнежня 2013 году.

Нагодай для адміністрацыйнага перасьледу Антону Касьцова сталіся ягоныя допісы ў суполках «Стоп страх» і «Стоп падатак-2», створаных у сацыяльнай сетцы «Ўкантакце». Удзельнікі суполак заклікалі да штотыднёвых акцыяў пратэсту. Першую такую акцыю меліся правесьці аўтамабілісты 27 сьнежня. 26 сьнежня Касцова пасадзілі.

21 лютага падчас паўторнага разгляду справы Антон Касцоў даказваў, што выстаўленыя супраць яго абвінавачваньні былі незаконныя.

«На працягу дзьвюх гадзінаў я ў судзе адстойваў сваю пазыцыю. Я лічу гэта маёй маленькай барацьбой з рэжымам. Для мяне прымальная любая форма барацьбы. Сёньня я стаў кандыдатам у дэпутаты і гэта таксама форма барацьбы з гэтым рэжымам. Я буду працягваць змагацца зь імі і праз інтэрнэт. Буду ствараць свой сайт з выкрывальніцкімі публікацыямі», — заявіў «Свабодзе» Антон Касцоў.

Дарэчы, падчас адседкі Касцоў з матэрыялаў справы даведаўся, што кампутар, забраны ў яго сьледчымі, безь ягонай прысутнасьці быў ускрыты. Вярнулі яго, як запэўнівае Касцоў, бяз вонкавых прыкметаў пашкоджаньня плёмбы на пакунку. Але актывіст кажа, што ў кампутары пасьля канфіскацыі выявіў 320 вірусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG