Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляць людзей як зьвяроў — у Эўропе такога ня можа быць, — Фюле


Штэфан Фюле

Штэфан Фюле

Пра гэта эўракамісар Фюле заявіў сёньня ў жывым эфіры чэскага тэлебачаньня падчас абмеркаваньня ўкраінскага крызісу:

«Страляць людзей на вуліцах, як зьвяроў, — такога ў Эўропе ня можа быць»

Фюле выказаў перакананьне, што вінаватыя ў людзкіх ахвярах у Кіеве будуць знойдзеныя і пакараныя. Чэская дыпляматыя ў асобах прэзыдэнта Мілаша Зэмана і міністра замежных справаў Любаміра Зааралка выказваецца ў першую чаргу за захаваньне тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Паводле Зааралка, на дадзены момант галоўным прадстаўніком ўлады ва Ўкраіне Прага лічыць старшыню парлямэнту Турчынава. Калі яшчэ тыдзень таму чэскія дыпляматы падумвалі пра тое, як адмяніць плянаваны на красавік візыт Віктара Януковіча ў Чэхію, цяпер разьвязка прыйшла сама сабой. Прага аднак заяўляе, што запрашэньне застаецца ў сіле для найвышэйшага прадстаўніка Ўкраіны.

Чэскі ўрад і чэскія няўрадавыя арганізацыі выдзяляюць дапамогу ахвярам супрацьстяньня ва Ўкраіне. «Чалавек у нядолі» накіраваў у Кіеў мэдыкаў і мэдыкамэнты, місія павінна выбраць каля двух дзясяткаў параненых, якім будзе прапанавана прайсьці лекаваньне ў Чэскай рэспубліцы. Сёньня ў галоўным храме Чэхіі — касьцёле Сьвятога Віта прайшла паніхіда па загінулых украінцах, а ўвечары адбудзецца канцэрт «Прага для Кіева».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG