Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клічко тэлефанаваў Лукашэнку і патрабаваў выдаць Захарчанку


Віталь Клічко

Віталь Клічко

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў Віталю Клічко ў тэлефоннай размове, што на тэрыторыі Беларусі няма былога міністра ўнутраных справаў Украіны Віталя Захарчанкі.

Пра тое, што такая размова адбылася, паведаміў сайт партыі «Удар», якую ачольвае Віталь Клічко.

«Я сёньня званіў Аляксандру Лукашэнку наконт таго, каб Беларусь перадала Ўкраіне Захарчанку і Курчанку, якія, паводле мэдыяў, знаходзяцца ў гэтай краіне. Прэзыдэнт запэўніў, што гэтых асобаў не было і няма на тэрыторыі Беларусі», — напісаў Віталь Клічко на сайце партыі.

Віталь Захарчанка, які да 21 лютага ўзначальваў міністэрства ўнутраных спраў Украіны, аддаў загад на ўжываньне зброі супраць удзельнікаў мітынгу на Майдане. Дзе зараз знаходзіцца Віталь Захарчанка, невядома.

Паводле зьвестак украінскіх мэдыяў ад 22 лютага, Віталь Захарчанка прыехаў у Беларусь 22 лютага, але супрацоўнікі КДБ на сустрэчы зь ім запатрабавалі, каб ён зьехаў з краіны.

Напрыканцы 22 лютага зьявілася інфармацыя, што Віталь Захарчанка быў у самалёце, на якім спрабаваў вылецець з аэрапорту ў Данецку былы прэзыдэнт Віктар Януковіч. Пасьля адмовы на вылет на некалькіх аўтамабілях з узброенай аховай Віктар Януковіч і іншыя асобы зьехалі ў невядомым кірунку, паведамілі ўкраінскія мэдыі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG