Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя рэгіёнаў асудзіла Януковіча і ўсклала на яго адказнасьць за ахвяры


Віктар Януковіч

Віктар Януковіч

Адказнасьць за чалавечыя ахвяры падчас сутычак ва Ўкраіне ляжыць на Віктару Януковічу і яго бліжэйшым атачэньні. Пра гэта гаворыцца ў заяве фракцыі Партыі рэгіёнаў у Вярхоўнай Радзе.

«Мы перажываем адзін з самых складаных і трагічных пэрыядаў у гісторыі нашай Радзімы. Украіна апынулася ашуканай і абрабаванай, але нават гэта нішто перад горам, зь якім сутыкнуліся дзясяткі ўкраінскіх сем’яў, якія страцілі сваіх блізкіх па абодва бакі супрацьстаяньня. Украіне здрадзілі, а людзей сутыкнулі ілбамі. Уся адказнасьць за гэта ляжыць на В. Януковічу і яго бліжэйшым атачэньні», — гаворыцца ў заяве.

Пры гэтым у заяве адзначаецца, што фракцыя прадстаўляе інтарэсы больш за 10 млн выбарнікаў і больш за 1 млн сябраў партыі. «Партыя рэгіёнаў — гэта нармальныя, працавітыя людзі, якія любяць сваю зямлю, свой народ, гэта прамыслоўцы, навукоўцы, рабочыя, лекары і настаўнікі. Мы прыйшлі ў парлямэнт для таго, каб служыць Украіне і яе народу», — гаворыцца ў заяве.

У фракцыі заяўляюць, што адрозьненьні ў меркаваньнях і ў ідэалёгіі «не зьяўляюцца перашкодай для сумеснай працы на карысьць Украіны».
XS
SM
MD
LG