Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Тысячы зноў на Майдане. Цімашэнка на волі. Януковіч можа хавацца ў Крыме

Украіна рыхтуецца да выбараў 25 траўня, стары ўрад разьбегся, Рада ўзяла ўладу, сэпаратысты ўцяклі ў Расею. У сьвеце вітаюць перамены ў Кіеве.


Коратка

ЖЫВАЯ ТРАНСЬЛЯЦЫЯ

01:23 24.2.2014

Расея выклікала пасла з Украіны

Міністэрства замежных справаў Расеі выклікала ў Маскву расейскага амбасадара ў Кіеве Міхаіла Зурабава. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйным сайце ведамства.

«У сувязі з абвастрэньнем сытуацыі ва Ўкраіне і неабходнасьцю ўсебаковага аналізу сытуацыі, прынята рашэньне аб выкліку на кансультацыі ў Маскву пасла Расейскай Фэдэрацыі ва Ўкраіне Міхаіла Зурабава», — паведамілі ў МЗС Расеі.

Раней у расейскім МЗС заявілі, што лічаць прыярытэтам для Ўкраіны цяпер выкананьне дамоўленасьцяў, падпісаных паміж Януковічам і апазыцыяй 21 лютага.
23:14 23.2.2014
А вось тут падборка фотаздымкаў зь першага дня пасьля "перамогі" ад нашага карэспандэнта Паўло Зуб'юка
22:47 23.2.2014

Цімашэнка не зьбіраецца станавіцца прэм'еркай

Былая прэм’ерка Юлія Цімашэнка просіць не разглядаць яе кандыдатуру на пасаду кіраўніка ўраду. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце партыі «Бацькаўшчына».

«Для мяне стала сюрпрызам інфармацыя пра тое, што мяне прапануюць на пасаду прэм’ер-міністра Ўкраіны. Гэтае пытаньне са мной ніхто не ўзгадняў і не абмяркоўваў. Дзякуй за павагу, але прашу не разглядаць маю кандыдатуру на пасаду кіраўніка ўраду», — гаворыцца ў заяве Юліі Цімашэнкі.

Чытаць далей
20:52 23.2.2014
Наведнікаў перасталі пускаць у рэзыдэнцыю Януковіча — «Межыгор’я», бо ноччу тут здаралася марадзёрства, а на Самаахову спрабавалі напасьці невядомыя. Чорную бухгальтэрыю сям’і, якую дасталі з вады ў «Межыгор’я», а гэта прыблізна 20 тыс. дакумэнтаў, будуць старанна вывучаць. У дакумэнтах ідзецца пра мільярдныя сумы грошай, піша Белсат

Загрузіць яшчэ

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG