Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінскія СМІ: Захарчанка і Курчанка ўцяклі ў Беларусь, але КДБ патрабуе ад іх пакінуць краіну


Віталь Захарчанка

Віталь Захарчанка

Пра гэта напісаў украінскі сайт "Хвіля" са спасылкай на неназваную крыніцу ў МУС Беларусі.

Паводле крыніцы, былы міністар унутраных спраў Украіны Віталь Захарчанка, якога 21 лютага адхіліла ад пасады Вярхоўная Рада Ўкраіны, прыехаў у Беларусь ў ноч на 22 лютага.

Паводле "Хвілі", Віталь Захарчанка сустрэўся ў Беларусі з украінскім бізнэсоўцам, мільярдэрам Сяргеем Курчанкам, які напярэдадні таксама уцёк з Украіны. Крыніца паведаміла, што неўзабаве зь імі сустрэўся прадстаўнік беларускага КДБ і запатрабаваў да 18 гадзінаў пакінуць Беларусь.

Ці выкананае гэта патрабаваньне, "Хвіля" не паведамляе. Тэлефоны прэсавай службы МУС і КДБ Беларусі ўвечары 22 лютага на званкі не адказалі.

Раней сёньня МЗС Беларусі заявіў, што на тэрыторыі краіны няма ўкраінскіх чыноўнікаў і палітыкаў, як пра тое пішуць некаторыя мэдыі.
XS
SM
MD
LG